Вторник, 14.05.2024, 18:02 | Приветствую Вас Гость

Сайт Альтернативной Музыки

Тексты и переводы

Главная » Статьи » Тексты, переводы

Znich - Крыжы-абярэгi
1. КРЫВА КРЫВЕЙТА

Крывавыя рекi у венах вiруюць,
Крумкач крычыць праз цемру начную.
пра подых жыцьця, таямнiцу зямлi,
Ты сэрца з крывёй маё абудзi.

Твае вочы - аблокi i слёзы - дажджы,
Твае рукi - дрэвы, а цела - муры,
Твае словы - маланка, вецер - душа,
Мы крэва адродзiм, там кроу твая.

Кроу Крэва, Крыва-Крывейта, будзь з Багамi назаужды
Кроу Крэва, Крыва-Крывейта, ты сёньня з намi i праз вякi.

Крыва-Крывейта апошнi сьвятар, распалi агонь, абудзi алтар.
Дай жыцьцю подых зямлi, каб з муроу паусталi Багi.
Мы верым у час той новы, калi адродзiцца Крэва i зьнiкнуць дажджы,
Узьнiмуцца з цемры сьвятыя Агнi, каб цела i кроу сваю зьберагчы.

2. КРЫЖИ-АБЯРЭГІ


У вёсках палескix, як белыя зданi,
Стаяць на раскрэсах у шызым тумане
Крыжи-абярэгi, о крыжи-абярэгi.

Я помню з маленства магiчныя знакi,
Ад буры, пажару, вады i маланкi
Ахоувалi стрэхi, о крыжи-абярэгi.

О крыжи-абярэгi, сьцеражы нашы сiлы,
О крыжи-абярэгi, зьберажы, зьберажы наши души!

На божыя сьвяты з малiтвай жанчыны,
Ручнiк ускаладалi на крыж пуцявiны.
I бiлi паклоны, о крыжи-абярэгi.

Да самага скону былi яны побач,
I у шлях той апошнi, ад вёскi праз пожню
Iшлi да пагосту, о крыжи-абярэгi!

Вяртаюся сёньня я у стылую восень,
Няма нi крыжоу на Палесьсi, нi вёсак,
На многiя вёрсты нiдзе нi хацiны,
О дзе вы, о дзе вы, крыжи-абярэгi?

3. ПАД ЧОРНАЙ ВІШНЁЙ

Пад чорнай вiшнёй, ля спалёнай хаты,
Крывёю сьцёкши, ляжаць салдаты.
З кiм ваявалi, чаго хацелi?
А цi ж мала было таго, што мелi?
Чатыры гады мы чужынцау бiлi,
За краю роднага галовы злажылi.
Пад чорнай вiшнёй, ля спалёнай хаты,
Крывёю сьцёкши, ляжаць салдаты.

4. СЫНЫ ВЯЛІКІХ БАГОУ

Лязганьне зброi у снах тваiх,
Крыкi забiтых табе кужуць аб тых,
Тых, хто змагауся за веру сваю,
За новае Крэва i нашу зямлю.

Cотнi тысяч сьпяць, як i ты,
Але час прыйшоу, прачнiцесь ваяры!
Каб стаць поплеч да пляча,
Узьняць свой штандар Вялiкага Зьнiча!

Мы сыны Вялiкiх Багоу!
Наша Вера - вера дзядоу!
Наш час прыйшоу паустаць!
Прачнiся брат, каб болцьш не спаць!

Атручаныя днi i мроi усе дарэмны,
Пакуль ты сьпiш, усё, усё нiкчемна.
Прачнiся i iдзi да новага жыцьця,
Змаганьне, твой час, тваiх мрой забыцьця!

Хопiць спаць, час прыйшоу змагацца,
Хопiць сёньня усiм у думках хавацца.
Паустанем усе разам за веру сваю,
За новае Крэва i нашу Зямлю!!!

5. ОЙ ДЫМНА ЗА ДВАРОМ

Ой дымна за дваром, едуць баяры усе радом,
Вязуць Яначку ды яго галоуку на мячы,
А за iм матачка плачучы,
Гой сынок Яначка за каго галоуку палажыу,
Цi то за пана айца, старога Пяруна,
Цi то за мацечку, родну Iмарглу,
Цi то за сястрыцу, малую Дзянiцу,
Цi то за брацейка, маладога Чэлеса.

Палажыу галоуку за дзеуку,
За яе цiхiя паходы,
За яе нiзкiя паклоны.

6. ЦЕНІ

Ценi паусюль, змрочныя ценi,
Атручаных дзён i зьнiклых iмён.
Мы моучкi глядзiм на стомленых ад болi
Дзядоу, нашай Веры Вялiкiх Багоу.

куды нам iсьцi, iмкнуцца наокал,
Што нам губляць у гэтым жыцьцi.
Нам застаецца толькi змагацца,
Каб дух не згубiць i сабою застацца.

Паустань же брат ты са сваiх каленяу,
Каб болей не падаць, сябе не губляць
Ты моц i ты кола, якое баронiць
Зямлю, родну маць.

Наш час абiрае рушыць уперад
Каб, солнца сьвяцiла сьвятым нам агнём,
Мы парасткi моцы, маланкавы дзецi,
Пярун асьвяцi шлях Зьнiчом.

Зямля стогне сёньня ад змроку,
Але хутка мы прыйдзем цябе баранiць.
Мы iдзем i нясем з сабой свабоду
Паустань же мой брат, трэба вольным быць.

7. БЕЛАРУСЬ

Ты сонца, ты месяц i ты зоры над намi,
Ты шчасьце зямное, мая Беларусь,
Я шчыра ад сэрца цябе бласлуляю,
I словам сваiм за цябе малюсь.

Ты рэкi, вазеры i пушчы лясныя.
Ты наша навекi, ты сёньня са мной.
Мы верым у цябе, мая дарагая,
Люблю Беларусь бо ты разам са мной!

Беларусь - ты зямля мая!
Беларусь - ты адзiная!
Беларусь - ты душа мая!
Беларусь - ты радзiмая!

Ты птушка, якая iмкнецца да волi,
Да сонца, данеба, на край зямлi.
ты кроу пралiвала за нас дарагая,
Квiтней жа свабодай i у шчасьцi жывi!

8. ХАЙ ПАЛЮБІЦЬ

Мы спачуваем камусьцi заусёды,
Штосьцi заужды забываем у сабе,
Што мы народжаны Сонцам адзiным,
Песьняй i ласкай Матулi Зямлi.

Мы як настомныя птушкi ляталi,
У нябёсах жылi у чрэве Зямлi.
Мы у серцы сёньня страцiлi Веру
Бо як неба з зямлёю у змаганьнях жылi.

Хай палюбiць нас зорна ясна Ноч,
Што была нам, як родная Мацi,
Хай палюбiць нас Сонца,
Бо яно, сагравала, дарыла нам жыцьцё!

Мы губiм сябе i заутра, i учора
Бо у час зьнiкненьня усе жывем.
I толькi нянавiсьць нас сагравае
Нашу нябачную страчаную цень.

Мы спачуваем камусьцi заусёды,
Але позна крычаць, страцiлi сябе!
I толькi нянавiсьць нас адраджае
Сонца i Ноч! Мы iдзем да Цябе!!!

9. ЧОРНЫ ЗЬНІЧ

Людзi ваукi клiчуць Багоу,
Чорныя зьверы вып`юць кроу.
Хапаюць дзевак, душу рвуць,
Забiваюць ахвяру, агню прыдаюць.

Неуры вякамi, шануючы продкау,
Насiлi дары творцам зямлi.
Клалi ахвяру Багам вяшчуны
Гарачыя целы на алтар ягнявы.

Зараз чакае тябе Чорны Зьнiч
Бог пахавальнага вялiкага Агню
Ён жа суцеша твой жалосны клiч,
I возьме у зорную глыбiню.

Цемра абдыме каханьем сваiм,
Сьмерць праглыне твой велiчны стан.
Мара уп`ецца жаданьнем начным
I у душу ульецца змрочны туман.

10. ПАГАНСКІ ВІР

[Instrumental]

11. ОЙ ПУШЧУ СТРАЛУ

Ой пушчу стралу дай па уся сялу,
Ой ляцi страла цераз усё сяло,
Ой убiла страла хлопца малайца,
Дай узялi цела, дай на ручанькi.
Ты ляцi страла, дай уздоуж сяла.
Дай уздоуж сяла перак вулiцы.
Ты не убi, страла, ясна сокала,
Ясна сокала добра молайца.
Па тым молайцу плакаць некаму,
Матка старэнька, сястра маленька.
Дзе мамка плача - там рака цячэ,
Дзе сястра плача - там азерушка.
Дзе удава плача - там крынiчанька.
Дзе дзецi плачуць ручайкi бягуць.
Категория: Тексты, переводы | Добавил: drru (02.08.2010) | Автор: drru
Просмотров: 2111 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Меню сайта

Категории каталога

Тексты, переводы [89]
тексты и переводы песен по альбомам
Интервью, статьи [0]

Форма входа


Поиск

Друзья сайта

My Chemical Romance Fan Site Официальный сайт группы Molodba TES4-Oblivion

[Друзья сайта и полезные ссылки]

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Наш опрос

Чего бы вы хотели видеть на сайте больше?

Всего ответов: 176

Мини-чат

200

Помощь сайту


WMZ: Z107400435953
WMR: R990637374285
WME: E977322743406